Przejdź do treści

Na "Start" i u "Tempie"! Nozny spurlak na Arsanscynie

Arciom Sizincau

Druk
2025

Арцём Сізінцаў „На „Старт“ і ў „Тэмпе“: ножны шпурляк на Аршаншчыне У гэтай незвычайнай кнізе вас чакае аповед перадусім пра „Старт“ з Воршы і „Тэмп“ з Барані, якія доўга і пасьпяхова выступалі ў першынстве Беларусі ды іншых турнірах. Тут таксама багата зьвестак, статыстыкі і гісторыяў пра іншыя каманды, што баранілі на футбольных палёх гонар Аршаншчыны: „Лякаматыў“, „Станкабудаўнік“, „Дынама“, „Спартак“, „Лёнакамбінат“, „АвіяДар“, „Колас“ з Вусьця. – як разьвіваўся аршанскі ножны шпурляк ад самых першых спартовых таварыстваў да сёньня; – як аршанцы ледзь не перамаглі ў першым неафіцыйным першынстве Беларусі; – якая аршанская каманда была ўдзельніцай першага паядынку на новым стадыёне „Дынама“ ў Менску; – у якіх сэзонах за „Старт“ гуляў сваяк клясыка беларускай літаратуры Ўладзімера Караткевіча; – якую мужчынскую дружыну на Аршаншчыне ўзначальвала жанчына; – дзе зьявіўся першы ў Беларусі самаакупны клюб; – як трэнэры дамовіліся з арбітрам і запоўнілі пратакол сустрэчы, якой насамрэч не было; – цікавыя супадзеньні і рэкорды на гульнях аршанскіх шпурляроў; – рэдкія здымкі, шэраг якіх публікуецца ўпершыню; – слоўнічак самабытнай беларускай спартовай лексыкі. Арцём Сізінцаў скончыў Інстытут журналістыкі БДУ ў Менску і магістратуру беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працаваў у ґазэтах „Всё о футболе“, „Прессбол“, на радыё „Сталіца“ і ў шэрагу іншых выданьняў. Ён — шматгадовы спартовы блёгер і часта выступае спартовым экспэртам у СМІ.

Aktualne ceny

Brak informacji o cenach

Historia cen (ostatnie 30 dni)

Brak historii cen