Przejdź do treści

Pra zajca, wauka i miadzwiedzia

Todar Klasztorny

Druk
2023
Dla dzieci

Зімовая казка “Пра зайца, ваўка і мядзведзя” Тодара Кляшторнага – гэта кардонавая кніга-гармонік на 8 старонак з вялікай колькасцю дэталяў. + цудоўны дадатак на доўгія зімовыя вечары: адукацыйная размалёўка паводле матываў казкі з падпісанымі ляснымі жывёламі (8 старонак). Вось што кажа пра казку Васіль Дранько-Майсюк: “Казка была напісаная і ўпершыню апублікаваная ў часопісе “Іскры Ільіча” у 1934 годзе, а праз год выйшла асобнай кнігай. Яе аўтара расстралялі ў ноч з пятніцы 29 кастычніка на суботу 30 кастычніка 1937 года. Фізічна Тодара Кляшторнага знішчылі, але ён застаецца ў нашых сэрцах.” Андрэй Хадановіч у кнізе “Не расстраляныя” так распавядае пра дзіцячую творчасць Кляшторнага: “Шляхоў для ўцёкаў у зацкаванага літаратара было вельмі няшмат. Заставалася дзіцячая літаратура, дзе iдэалягічны прэс быў не такі моцны. І паэт піша вершаваную дзіцячую кніжку “Пра зайца, ваўка і мядзведзя”. Але дзіўнай атрымліваецца гэтая “дзіцячая літаратура”: атмасфэра трывогі й страху і тут прасякае ўсю кніжку. Загнанаму зайку няма ратунку”. Існуе таксама меркаванне, што пры дапамозе вобраза зайца аўтар паказаў беларускага інтэлегента, які жыве ў атмасферы поўнага гвалту і страху паміж ваўком і мядзведзям (метафара сыстэмы рэпрэсій).

Aktualne ceny

Brak informacji o cenach

Historia cen (ostatnie 30 dni)

Brak historii cen